20 лютага ў Азёрскай СШ прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная міжнароднаму Дню роднай мовы.
На мерапрыемства быў запрошаны супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі, граматык, крытык і паэт Юры Пацюпа. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Вучні 6 класа паказалі інсцэніроўку «Бабулін куфар». Дзяўчаты і хлопцы старэйшых класаў чыталі творы паэта. Сваімі вершамі падзялілася і настаўніца інфарматыкі Алена Ткач. Дарэчы, сустрэча з Юрыем Віктаравічам невыпадковая: па-першае, ён выпускнік Азёрскай школы 1982 года, а па-другое, вучаніца 10 класа Лізавета Занямонская рыхтуе да навукова-практычнай канферэнцыі працу «Юрый Пацюпа. Навуковы і творчы плён».