Некалькі гадоў таму ў Гродзенскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі нарадзілася ідэя арганізоўваць патрыятычна-літаратурныя аўтатуры “Пад мірным небам”, пачас якіх за адзін дзень наведваць па тры раёны Гродзенскай вобласці.

23 красавіка пісьменніцкі маршрут быў пракладзены па  Гродзенскім, Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнах з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  У гэты ж дзень святкаваўся Міжнароны дзень кнігі, таму гасцей чакалі чытачы ў бібліятэках.

С самай раніцы гасцінна адчыніла дзверы Скідзельская бібліятэка сямейнага чытання, дзе сабралася шмат вучняў сярэдняй школы №1 г. Скідзеля імя В. Р. Пяшко.  Перад імі выступілі старшыня Гродзенскага аддзялення  Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, яе намеснік Дзмітрый Радзівончык і член савета гэтай грамадскай суполкі Тамара Мазур. Пісьменнікі прэзентавалі юным скідзельцам свае новыя творы, якія ўвайшлі ў кнігі, выдадзеныя летась да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама  зборнікі паэзі і прозы “Память огненных лет” и “Поле памяти”, прыўрочныя да сёлетняга 9 Мая – дня Вялікай Перамогі.

Слухачоў вельмі уразіў нарыс Дзмітрыя Радзівончыка пра свайго дзеда – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.  Гэты твор стаў пераможцам міжнароднага Сіманаўскага літаратурнага конкурсу, а ў аўтарскім прачытанні быў успрыняты  як заклік да асэнсавання найвялікшай каштоўнасці – мірнага неба над галавой.

Тамара Мазур адкрыла сакрэт стварэння сваіх вершаў “Вуліцы Герояў”  і “Вуліца Міхася Васілька”,  якія ўключаныя ва ў яе  кнігу для падлеткаў “Скідзель. Алфавітныя прыпынкі ў горадзе-спадарожніку Гродна”, што павінна выйсці ў свет да святкавання Дня Незалежнасці.  І прапанавала камусці з юных чытачоў выбраць прыпынак на любую літару алфавіта, з якой пачынаецца назва скідзельскай славутасці ці адметнасці. Адна з дзяўчынак выбрала “Прыпынак К – Кветкі” і прачытала адпаведны верш Тамары Мазур, што вельмі актуальна напярэдадні падрыхтоўкі да юбілейных урачыстасцей.

Людміла Кебіч  найбольш кранула сэрцы слухачоў вершам “Я дачка ветрана”,  расказала пра дзейнасць пісьменніцкай грамадскай арганізацыі, а напрыканцы запрасіла  пачынаючых аўтараў  прыязджаць на заняткі  “Літшколы”, вучыцца дыскусіраваць у клубе “Словадром” , прысылаць і друкаваць свае літаратурныя творы пад рубрыкай “Зялёны радок” на сайце www.pisateli.by, дзе можна знайці інфармацыю пра літаратурнае жыццё ўсёй Гродзеншчыны.  

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы  рэпертуар выступоўцаў быў адаптаваны перш за ўсё для маладзёжнай адыторыі, якую прадстаўлялі ў асноўным юнакі – навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа. Дапоўнілі выступленні прафесійных пісьменнікаў мясцовыя літаратары. Асобна быў праведзены круглы стол з бібліятэкарамі з абмеркаваннем будучых сумесных мерапрыемстваў. 

У Ваўкавыску да гасцей з Гродна далучыліся члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Курловіч і Мікалай Іваноўскі, якія жывуць у родных вёсках і адчуваюць моцную падтрымку з боку Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.  Тут паэты  прэзентавалі свае новыя вершы на тэму вайны і міру, не хаваючы эмоцый, што вельмі ўзрушыла самых удзячных слухачоў – студэнтаў Ваўкавыскага педагагічнага каледжа. 

Удзельнікі патрыятычна-літаратурнага тура “Пад мірным небам” з ўдзячнасцю падарылі  бібліятэкам кнігі са сваімі аўтографамі.