Гэта стала магчымым дзякуючы новаму падзейна-культурнаму праекту «Сход калядоўшчыкаў».
Яго рэалізавалі работнікі культуры, бібліятэкары, актывісты калектываў аматарскай творчасці і ўсе жадаючыя.
Старэйшы фальклорны калектыў раёна, народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклору пад кіраўніцтвам Тарэсы Адамовіч, і народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці пад кіраўніцтвам Дзяніса Балабуева запісалі ад носьбітаў традыцый новыя калядныя песні і ўспаміны.
Калектывы здзейснілі «этна-вандроўкі» ў аграгарадкі Квасоўка, Парэчча, Абухава, Капцёўка, вёскі Баранава, Саломенка, Жытомля. Мясцовыя калядоўшчыкі з Гожы шчадравалі ў вёсцы Райста, а адэльскія – у сваім аграгарадку. Гаманлівы гурт на бібліёбусе наведаў чытачоў аддаленых вёсак Азёрскага, Абухаўскага і Парэцкага сельсаветаў, дома-інтэрната для састарэлых, інвалідаў у Белых Балатах.
Падчас абходаў падвор’яў калядоўшчыкі паказвалі цэлае прадстаўленне. Адзін з іх (звычайна той, што носіць галоўны сімвал свята) стукаў ў вакно і пытаў: «Ці пусціце звязду?» Цікава, што зорканоша абавязкова пераступаў парог хаты першым, а развітваўся апошнім: мясцовыя фалькларысты лічаць, што зорка прыносіць шчасце і дабрабыт. Шчадроўшчыкі выконвалі калядкі, прыказкамі і прымаўкамі віншавалі гаспадароў, жадалі багатага новага года і абавязкова спявалі мясцовы адметны распеў «Многая лета».
– У аснову адноўленых абрадаў пакладзены непаўторны каларыт самабытнай народнай культуры. Тэкст у пастаноўках зберагае мясцовы дыялект, вылучаецца своеасаблівай мілагучнай гаворкай