У суботу 13 чэрвеня ў аграгарадку адбудзецца свята “Адэльскі фэст”.

Распачнецца мерапрыемства ўрачыстым шэсцем з удзелам узорнага духавога аркестра Парэцкай ДМШМ і калектываў аматарскай мастацкай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна.

На працягу свята гасцей чакаюць выступы Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Ансамбль танца, музыкі і песні "Белыя росы", вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”, арт-праекта “Брэнд Бай”.

На дзіцячай пляцоўцы можна будзе згуляць ў лазертаг, адпачыць на фестывале фарбаў і пагуляць на пенным шоў. Усе жадаючыя змогуць наведаць дэгустацыю страў традыцыйнай Адэльскай кухні, бібліятэчную прастору, а таксама зрабіць яскравыя здымкі на этнафотазонах.

“Адэльскі фэст” запрашае вас акунуцца ў атмасферу народных традыцый, пазнаёміцца з культурнай спадчынай Гродзеншчыны і цудоўна правесці час!

photo_2026-06-09_12-10-53.jpg