Чытальнiкi з Гродзенскага раёна атрымалі ўзнагароды абласнога конкурса выканаўцаў размоўнага жанру.

31 кастрычніка ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці гучалі творы розных жанраў. Свята тых, хто любіць паэзію, літаратуру і сцэнічнае майстэрства, аб’яданала 75 выканаўцаў з усіх куткоў вобласці.

Журы высока ацаніла выступленні самадзейных артыстаў Гродзенскага раёна – як вопытных майстроў мастацкага слова, так і юных талентаў. У дзіцячай узроставай катэгорыі дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Паэзія, інсцэніроўка паэтычнага твора» адзначаны прадстаўнік Луцкаўлянскага цэнтра культуры Арцём Нэрсісян. А сярод дарослых дыплом за лепшае раскрыццё тэмы вайны ўручаны Ліліі Журневіч з Луцкаўлянскага ЦК. 

Лепш за ўсіх увасобіла твор беларускай класікі ўдзельніца ад Жытамлянскага дома фальклору Святлана Грыгор’ева. Аляксандры Пілец і Ірыне Панасевіч з Абухаўскага цэнтра культуры не  было роўных у намінацыі «Проза, інсцэніроўка празаічнага твора». Таксама Ирына Панасевіч – уладальница дыплома ІІІ ступені ў намінацыі «Камедыйна-сатырычныя творы (гумарэскі, байкі, інтэрмедыі, анекдоты, пародыі)».