Як паведаміла загадчык аддзела библіятэчнага маркетынга гарадской цэнтральнай бібліятэкі имя А. Макаёнка Наталля Наземцава, кожны чацвер хлопчыкам і дзяўчынкам чытаюць творы беларускіх пісьменнікаў і замежных аўтараў у перакладзе. Так, 24 верасня ў 10.30 казачніцы з бібліятэкі № 1 спытаюць у выхаванцаў дзіцячага садка № 39, чаму ў дзіка дзеткі паласатыя і чаму ландыш ад сонца хаваецца. Адказы знаходзяцца ў кнігах Алены Бабурэвіч. Адначасова ў госці да сваіх сяброў у філіял № 7 завітае старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч. А «Загадкі з поля і градкі» Міхася Пазнякова дапамогуць супрацоўнікам аддзела абслугоўвання дзяцей ГЦБ імя А. Макаёнка замацаваць веды малышоў з дзетсада № 38 аб агародніне, садавіне і ягадах.
У 11.00 у бібліятэцы № 6 прыгодам мышкі Пік-Пік, гераіні Людмілы Урублеўскай, усміхнуцца першакласнікі сярэдняй школы № 11. Пра падарунак ад вавёрачкі з апавядання Анатоля Кудраўца даведаюцца юныя чытачы філіяла № 2 з дзетсада № 38. Маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі № 4 зацікавяць казкай-гульнёй Веры Астахновіч «Чаму кароўка пярэстая». Ну а ў 16.00 «кухары» бібліятэкі № 10 «пачастуюць» школьнікаў з групы падоўжанага дня гімназіі № 9 «Сумным супам» ад Вольгі Гапеевай.