Для наведвальнікаў падрых-тавалі шэраг мерапрыемстваў, паведаміла загадчык аддзела маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Макаёнка Наталля Наземцава.
Аб разнастайнасці моў на планеце, прыгажосці і самабытнасці беларускай пойдзе гаворка на інфармацыйнай гадзіне «Родная мова – душа народа» ў бібліятэцы № 2. Маленькія чытачы паўдзельнічаюць у конкурсе «На што падобная літара?» і паглядзяць мультфільм «Піліпка».
У філіяле № 8 выхаванцам дзіцячага садка прачытаюць твор Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска» і прапануюць гульнявую праграму па кнізе. На займальныя урокі роднай мовы запрашаюць бібліятэкі № 7, № 9 і № 10. Госці філіяла № 6 пазнаёмяцца з гісторыяй свята, даведаюцца пра творчасць нашых вядомых аўтараў і правераць узровень ведання роднай мовы. А на літаратурнай гадзіне «З любоў’ю да роднага слова» юныя сябры бібліятэкі № 5 навучацца рабіць кампліменты і ўзгадаюць крылатыя фразы з твораў класікаў беларускай літаратуры.
Таксама з 20 по 22 лютага ва ўсіх філіялах працуюць кніжныя выставы «Сэрцам роднага слова краніся».