На пляцоўцы працуюць чальцы Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Госці фестывалю могуць убачыць экспазіцыі Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага і друкаваных СМІ Гродзенскай вобласці. Гучаць уласныя вершы пісьменнікаў, пераклады з іншых моваў і музычныя імпрэзы.

Вядоўцам выступае Дзмітрый Радзівончык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт-публіцыст.

Сёння, дарэчы, ён атрымаў дыплом пераможца рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыі “Лершы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”.