У Індурскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт, прысвечаны 70-годдзю Гродзенскай вобласці «Мой любы край».

Свае музычныя нумары прадставілі харавы калектыў «Забава», вакальная група «Надзея». Быў падрыхтаваны і харэаграфічны нумар у выкананні дзяцей. Прыгажосць вакалу прадэманстраваў эстрадны гурток «Улыбка». Як паведаміла мастацкі кіраўнік цэнтра Вікторыя Гарачкіна, харавы калектыў, у асноўным, выконваў кампазіцыі народнага рэпертуара. Сучасныя мелодыі, якія звязаны з Беларуссю, прагучалі для гасцей свята ў дзіцячым выкананні. На канцэрце прысутныя пачулі і некаторыя факты з гісторыі вызвалення Гродзенскай вобласці.