Адзначаецца яно тут ўжо другі год у першую суботу верасня. Але ў гэтым годзе путрышкаўцы радаваліся і весяліліся ў два разы больш, бо Дзень ведаў арганічна перайшоў у сапраўднае народнае гулянне дарослых і дзяцей з нагоды святкавання самага смачнага свята – свята марожанага. Але на пляцоўцы ДК «Путрышкі» было па-сапраўднаму спякотна: усе, хто нарадзіўся ў верасні, атрымалі порцыю марожанага ў падарунак, на пляцоўцы «Эскімолэнд» быў наладжаны святочны гандаль, атракцыёны, фотазоны, дэгустацыя марожанага ААТ «Малочны Мір», фаер-шоу, фестываль фарбаў. 

Асаблівы гонар і павагу выклікала цырымонія ўзнагароджання славутых жыхароў аграгарадка Путрышкі і акцыя-запуск у неба шароў з надпісам «Путрышкі – любоў мая!».