Фальклорны гурт «Жывіца»  ў саставе дэлегацыі творчых калектываў Гродзенскай вобласці браў удзел у ХІ Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня», які праходзіў у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. 
 
Па традыцыі ўдзельнікамі ўнікальнага форуму сталі носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый – аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці з Беларусі, самабытныя калектывы, выканаўцы народных бытавых танцаў, музыкі, майстры розных відаў рамёстваў і іншыя, творчасць якіх была аб’яднана  дэвізам «Фестываль адзінства». Яго адметнасцю з’яўляецца і тое, што ўсе ўдзельнікі павінны быць апрануты ў святочныя строі, пашытыя з улікам мясцовых традыцый.   
 
І так прыемна, што самадзейныя артысты Гродзенскага раёна выдзяляліся сярод іншых як строямі, так і песнямі, танцамі. Сольная харэаграфічная імправізацыя «Барыня» прынесла нашаму калектыву перамогу. Рэжысёр народнага  фальклорнага гурта «Жывiца» Людмiла Касянчук стала  лаўрэатам І ступені, Палiна Чэрнiк, салістка, лаўрэатам ІІ ступені  ў намінацыі «Заяц». Удзельніцы калектыву былі ўзнагароджаны дыпломамі за пераемнасць і працяг танцавальных традыцый свайго краю і каштоўнымі падарункамі.