Нягледзячы на  спякоту, усё ішло па плану. У тым  ліку  і  рыцарскія забавы.  Два гістарычныя  клубы – “Велькамір” з Мінску і “Арыдан” з Гродна паказалі фрагмент рыцарскага паядынку. Гледзячы на тое, як умела яны арудавалі мячамі, здавалася, што гэта так проста. А тым не менш меч важыць паўтара кілаграма. А дадаць даспехі  вагой 35 кілаграмаў, то адразу пачынаешь паважаць людзей, твары якіх хаваюць шлёмы. Яны прапануюць шматлікім гледачам паспрабаваць свае сілы – прымерыць касцюмы. Смельчакаў не знаходзіцца. А тым часам на пляцоўку выходзяць дзве дзяўчыны ў нацыянальных строях  з клуба “Арыдан”і даюць майстар-клас па валоданню мячамі. Яны так сякуць паветра, што ажно свіст ідзе. Той-сёй з натоўпу адыходзіць назад: а раптам не справяцца ўтрымаць зброю? Дзяўчаты хаваюць у вуснах умешку. Для, натрэніраваных, гэта нібы лыжкай сёрбаць булён. І тым не менш у наступным раўндзе адну з дзяўчат падмяняе іх сяброўка: з Гродна яны прыехалі ўтраіх. А вось рыцары – усемярых.

Кожны хацеў з імі сфатаграфавацца: калі такое выпадзе! Прасцей было браць удзел у сярэдневяковых танцах – павольныя рухі, простыя фігуры. Было Дастаткова  ўявіць  сябе сярэдневяковай дамай ці рыцарам і ганарліва праплыць  над зямлей…

Фото Мiкалая Лапiна