Нашы цэнтры культуры пад-рыхтавалі прыемны сюрпрыз: людзi змогуць бясплатна наведаць  музейныя пакоі. З нагоды свята ў раёне арганізуюць дні акрытых дзвярэй. Гэта дасць магчымасць усiм жадаючым дакрануцца да вытокаў нашай культуры, даведацца пра родны край.

Куды варта зазірнуць? Вось вам падказка.

Індурскі цэнтр культуры запрашае паглядзець экспазіцыю «Лялька ў карагодзе жыцця», дзе можна пазнаёмiцца з багатым светам традыцыйных беларускіх лялек і не толькі.

У Абухаўскім цэнтры культуры пабачыце «Сялянскую хатку», адчуеце ўтульнасць і каларыт традыцыйнага побыту нашых продкаў.

Адэльскi цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае пазнаёмiцца з драўлянымi музычнымi інструментамi народнага майстра М. А. Скрамблевіча. Тут можна пачуць, як гучыць жывая гісторыя.

Зарэчанскi дом народнай творчасці пазнаёмiць з традыцыямі ткацтва і вышыўкі, партызанскім побытам.

А Сапоцкінскі цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае наведаць Музей пісанкі і музейны пакой «Нам засталася спадчына», дзе вы адкрыеце для сябе шэдэўры роспісу знакамітай сапоцкінскай пісанкі і ўнікальную архітэктуру Гродзеншчыны.