Кніга беларускага літаратуразнаўцы Аляксея Пяткевіча «Водгулле з маёй дарогі. Успаміны» выйшла ў Гродне ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» якраз да дзевяностагоддзя аўтара.
 
Першая частка кнігі «Рухі жыцця» ўключыла ў сябе ўспаміны пра сям’ю, бацькоў, дзяцінства, вайну, студэнцкія гады, пра калег па ўніверсітэце (педінстытуце) за больш чым шэсцьдзясят гадоў. 
 
Другая частка «Асобы» – прысвечана блізкім па духу пісьменнікам, паэтам, сябрам. Гэта Зоська Верас, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Юліян Пшыркоў, Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Фёдар Макаранка, Апанас Цыхун, Рыгор Барадулін. 
 
У літаратуры трэба жыць доўга, каб убачыць плён сваёй працы. Мы ж павінны памятаць і быць вельмі ўдзячныя Аляксею Міхайлавічу, нашаму сучасніку, за яго дзейсную работу на ніве беларускай літаратуры.