Свята было прымеркавана да 485-годдзя з дня заснавання аграгарадка Гудзевічы Мастоўскага раёна. На ім госці змаглі ўбачыць дываны і дарожкі, вытканыя ў тэхніцы падвойнага ткацтва, а таксама атрымалі ўрокі ткацтва ад майстра Веры Белакоз. На выставе народных промыслаў і рамёстваў “Прыгажосць тканая і вышываная” усе любаваліся традыцыйнымі вырабамі ткацтва майстроў Мастоўскага раёна і палатном “Квецень Панямоння”, якое выканана з 17 міні-габеленаў – па колькасці раёнаў Гродзенскай вобласці. Працавала традыцыйная летняя школа па ткацтве “Майстэрня падвойнага ткацтва". Яркім момантам фэсту стала дэфіле-дэманстрацыя мужчынскага і жаночага традыцыйнага касцюма Гродзеншчыны – як паўсядзённага, так і святочнага. Дапоўнілі атмасферу свята інтэрактыўныя праграмы з конкурсамі, канцэрты калектываў аматарскай творчасці.

З канцэртнай праграмай і майстар-класамі па побытавых танцах на фэсце выступіла народная фальклорная група “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці. А майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага культурна-інфармацыйнага цэнтра правялі для гасцей майстар-класы па ткацтву паясоў.

photo_2024-06-15_20-53-57-625x1024.jpg  photo_2024-06-15_20-53-57-2-704x1024.jpg

Фото Отдела культуры Гродненского райисполкома.