Яна пачне дзейнічаць з 20 сакавіка ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Своеасаблівай візітоўкай Гродзенскага раёна стануць святочныя сувеніры ад майстроў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, адзначыла вядучы метадыст па рабоце ў вобласці традыцыйнай мастацкай культуры, нематэрыяльнай культурнай спадчыны і фальклору Наталля Рамановіч.
 
Размаляваныя ў тэхніцы традыцыйнай сапоцкінскай пісанкі яйкі, у тым ліку і страусавыя, пад назвай «Вясновы цуд» у намінацыі «Лепшая калекцыя велікодных яек» прадставіць Ларыса Касіцкая. Таццяна Урублеўская выляпіла з гліны дэкаратыўнае пано «Вялікдзень». «Няхай вярба вас зберагае» – такую назву дала Ірына Шавельская сваёй калекцыі велікодных вербаў, якая выраблена ў тэхніцы саломапляцення і ўпрыгожана прыроднымі матэрыяламі. Таксама наведвальнікі выставы змогуць палюбавацца паштоўкамі-выцінанкамі «Святочныя віншаванні» ад Таццяны Нікіцік і саламянымі кошыкамі ад Валянціны Краўчук. 
 
Вынікі творчага спабор-ніцтва будуць падведзены на рэгіянальнам свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» ў красавіку.