Аматараў прозы і паэзіі запрашаюць прыняць удзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя Максіма Багдановiча. 

Творчае спаборніцтва праводзiцца адзiн раз у два гады. Паспрабаваць свае сілы жыхары Гродзенскай вобласці, якім на момант падачы заяўкі на конкурс споўніцца 18 гадоў, могуць у сямi намiнацыях: «Паэзiя», «Проза», «Дзiцячая лiтаратура», «Публiцыстыка i краязнаўства», «Лiтаратуразнаўства i крытыка», «Драматургiя» і «Адкрыццё года». Дазваляецца ўдзел аднаго аўтара цi калектыва аўтараў у некалькiх намiнацыях з рознымi творамi.

Пісьменнікам неабходна да 1 лютага прадставiць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама заяўку, кароткiя бiяграфiчныя звесткi, экзэмпляр лiтаратурнага твора на беларускай ці рускай мове ў выглядзе рукапiсу (у друкаваным i электронным выглядзе) аб’ёмам не менш за 60 старонак. Тэксты ці іх фрагменты не павінны быць раней апублікаванымі, у тым ліку ў сацыяльных сетках i глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт. 

Лепшых аўтараў абяруць у кожнай намiнацыi. Узнагародзяць іх ва ўрачыстай абстаноўцы да Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Пераможцы атрымаюць дыплом i грашовую ўзнагароду ў памеры 100 базавых велiчынь, якая дае магчымасць выдання новай кнігі. 

Падрабязныя ўмовы конкурсу можна знайсці ў Інструкцыі па спасылцы: https://disk.yandex.by/i/UaWV2Wu0SXYdcQ