Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы.
Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
– першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;
– другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай узроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;
– трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.)
– абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэцяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліканскім этапе;
– чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць дыпломы лаўрэатаў конкурсу, дыпломы пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна. Пераможцы рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адука-цыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».