XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні «Скарбы гарадзенскіх калекцый» адбыліся ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся начальнік аддзела ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Давыдзік і дырэктар абласной бібліятэкі Марына Ігнатовіч. Яна адзначыла, што ў гэтым годзе як ніколі звернута ўвага на працу маладых даследчыкаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуцы.
Галоўнай тэмай для абмеркаванняў падчас сустрэчы сталі гістарычныя скарбы і іх галоўныя перліны. Удзельнікі падрыхтавалі даклады па разнастайных навуковых даследваннях. Напрыклад, Наталля Барсукова пазнаёміла прысутных з інфармацыяй пра збіральнікаў і калекцыянераў Гродзеншчыны ў анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях».
У Гарадзенскіх навуковых чытаннях прымалі ўдзел не толькі дасведчаныя краязнаўцы, але і студэнты, аспіранты вышэйшых навучальных устаноў. Прынамсi, Мікіта Каспер з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я. Купалы абраў тэмай выступлення гісторыю фарміравання астэалагічнай калекцыі сваёй установы адукацыі, а пра вынікі археалагічных прац 2021 года ў вёсцы Кульбакі Гродзенскага раёна распавялі Аляксандр Гаршкоў і Павел Жабінскі.

