У Касцюковічах Магілёўскай вобласці адбываецца ўрачыстае адкрыццё XXXIII Дня беларускага пісьменства “Родная мова – мова шчаслівых людзей”.
На галоўнай сцэне аддаюць даніну павагі класікам беларускай літаратуры: выконваюць песні на вершы знакамітых беларускіх паэтаў. У імпрэзе таксама прымаюць ўдзел шматлікія танцавальныя калектывы.
Акрамя таго, падчас адкрыцця было праведзена ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі сучасным беларускім пісьменнікам.









