На марках – партрэт ураджэнкі Шчучынскага раёна Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а на самім канверце – помнік пісьменніцы, што ўсталяваны ў райцэнтры.
Тэматычны канверт маглі пагасіць усе жадаючыя. Спецыяльны штэмпель дзейнічаў толькі адзін дзень – 6 верасня.
Прапанавалі гасцям на паштовым падворку і багаты выбар паштовак з выявамі Шчучына і іншых гарадоў вобласці.
Знаўцаў зацікавіла спецыяльная марка з серыі «Гарады Беларусі» з гербам Шчучына. Дарэчы, сталіца беларускага пісьменства-2015 стала сёмым горадам вобласці, марка з гербам якога выйшла ў згаданай серыі.