Часцей за ўсе чытачы бяруць… беларускія народныя казкі. Як адзначыла начальнік інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Карына Ошва, яны карыстаюцца папулярнасцю не толькі сярод малодшага пакалення: да вуснай народнай творчасці з задавальненнем звяртаюцца і дарослыя.

На другім месцы апынуўся Уладзімір Караткевіч са сваім гістарычным дэтэктыўным раманам «Чорны замак Альшанскі».

Наступныя пазіцыі падзялілі творы Мікалая Чаргінца. Гэта раман «Операция «Кровь», які створаны на дакументальнай аснове – фактах жудасных злачынстваў нямецкіх акупантаў у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і кніга «Сыновья» пра вайну ў Афганістане.

Замыкае топ гістарычная аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха».

Таксама кнігалюбам Гродзенскага раёна падабаюцца Іван Шамякін і яго творы «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце» і «Злая зорка», Васіль Быкаў з аповесцю «Сотнікаў» і аповесць Міхася Лынькова «Міколка-паравоз».