Адбылося свята, дзе музыка сустракаецца з душой, а традыцыі – са смакам...

На працягу фэсту гледачоў радавалі творчыя выступленні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — ансамбля танца, музыкі і песні "Белыя росы", вакальна-інструментальнага ансамбля "Чараўніцы", арт-праекта "Брэнд Бай", дуэта баяністаў "Ва-банк" і артыстаў Гродзенскага раёна.

Канцэртныя праграмы падарылі жыхарам шмат яркіх эмоцый, добры настрой і незабыўныя ўражанні. Кожны змог пачаставацца стравамі традыцыйнай адэльскай кухні і бульбянымі агладкамі. Для дзяцей прайшоў фестываль фарбаў і пеннае шоў.