У суботу ў Адэльску можна будзе пакаштаваць каравай і павесяліцца. Аграгарадок запрашае ўсіх на Свята млынароў, якое пачнецца ў 14 гадзiн. 

Ду хмяныя караваі, а таксама хлеб, спечаны па традыцыйных рэцэптах, прывязуць з усёй Гродзенскай вобласці. Госці свята таксама змогуць пачаставацца салдацкай кашай і стравамі традыцыйнай рэгіянальнай кухні аграгарадка Адэльск. 

На галоўнай сцэне фолькшоў “Забабоны” з Мінска і народны ансамбль песні “Уладары” з Ваўкавыска будуць радаваць прысутных цудоўнымі песнямі і танцамі. Традыцыйна ў рамках свята адбудзецца фестываль побытавых танцаў “Танцы ў стылі этна”.  

Асобнай лакацыей стане тэматычная выстава “Хлебны летапіс” Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці. А яшчэ падчас свята пройдзе конкурс на званне “Лепшы млынар”.