18 верасня ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага» праводзіць ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні «Гродзеншчына: 75 гадоў здзяйсненняў».

На іх запрашаюцца навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй Гродзеншчыны. Кожны мае магчымасць прыняць удзел у мерапрыемстве.

Для абмеркавання падабраны тэмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці з 1944 года па дзень сённяшні, станаўлення адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту на Гродзеншчыне, гарадской архітэктуры другой паловы ХХ ст. Будуць абмяркоўвацца асаблівасці міжнацыянальных адносін і этнаканфесійнай сітуацыі Прынёмання, турыстычны і краязнаўчы патэнцыял Гродзенскай вобласці. Удзельнікі пагавораць пра знакамітых людзей прынёманскага краю, разгледзяць, як прадстаўлена Гродзеншчына ў мастацтве і літаратуры.

Чытанні адбудуцца па адрасе: вул. Замкавая, 20, ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага». Пачатак у 11.00.