Напрыканцы кастрычніка тут «за парты» селі паэты.
Урок для прыхільнікаў паэтычнага слова правяла старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, паэтэса Святлана Тарасава. Яна адзначыла, што сёння на змену так званым «шасцідзясятнікам» з філалагічнай адукацыяй прыйшло шмат «тэхнароў». Апошнім нярэдка бракуе ве-даў пра жанравыя асаблівасці і формы сучаснай паэзіі, з-за чаго паэты не могуць адчуваць сябе дастаткова ўпэўненымі ў крытычнай прасторы.
Сярод слухачоў былі не толькі паэты-пачаткоўцы, але і сталыя аўтары, якія маюць па некалькі выдадзеных зборнікаў. Яны з цікавасцю пазнаёміліся, паўтарылі ці замацавалі веданне жанравых асаблівасцей оды, малітвы, элегіі, балады, вершаванага прысвячэння. Занатоўвалі з манітора ўзоры трыялета, санета, віланэлі, а таксама такіх экзатычных паэтычных формаў, як рытурнэль, лімэрык, танка, хоку, туюг, таўтаграма і іншых на беларускай мове. Некаторыя з прысутных паэтаў не ўстрымаліся, каб не пачытаць уласныя творы, з-за чаго ўрок набыў досыць дэмакратычную форму і зацягнуўся больш чым на дзве гадзіны.
Развітваючыся, слухачы Гродзенскай грамадскай літаратурнай школы не ўтойвалі, што спробы атрымаць такія ж веды праз слоўнікі нельга параўнаць з «жывым урокам».