Музычныя перапынкі, гастранамічны фэст, сустрэчы з творчымі людзьмі і «Беларускія» цукеркі – у падарунак.
У гэтым годзе ён супаў з тыднем роднай мовы, расказала настаўніца беларускай мовы Ірына Кошчыц. У першы дзень свята адчувалася ўжо са школьнага парогу. Вучні сустракалі дзяцей і настаўнікаў прывітаннямі, музычнымі паштоўкамі і частавалі «Беларускімі» цукеркамі. На працягу ўсяго тыдня праходзіла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Акрамя агульнабеларускай дыктоўкі, да якой далучыліся настаўнікі, вучні і іх бацькі, у школе правялі конкурс чытальнікаў, інтэрактыўную гульню, арт-выставу, дыялогавую пляцоўку з удзелам інспектара упраўлення Дэпартамента фінансавых раследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ па Гродзенскай вобласці, старэйшым лейтэнантам фінансавай міліцыі Яфіма Ягоўдзіка, прэзентацыі, гастранамічны фэст.
Дзецям асабліва спадабаліся музычныя перапынкі, на якіх усе разам спявалі народныя і сучасныя беларускія песні. Усе мерапрыемствы былі напраўлены на ўзняцце прэстыжу роднай мовы і культуры свайго народа. Самыя актыўныя удзельнікі святочнага тыдню атрымалі ўзнагароды.
Дарэчы, педагог Ірына Кошчыц шмат робіць для таго, каб вучні ведалі і шанавалі беларускую мову. Гэта адзначыла і гродзенская пісьменніца Галіна Самойла, якая правяла сустрэчу са школьнікамі. Педагог падтрымлівае цікавасць да прадмету, паважлівыя адносіны да мовы, гісторыі, культуры свайго народа.