Да галоўнай спартыўнай падзеі гэтага года – II Еўрапейскіх гульняў 2019 сваё дачыненне мае і літаратура. Спытаецеся: як? Адказ на гэтае пытанне добра ведаюць удзельнікі першага і адзінага ў краіне абласнога літаратурнага конкурсу сярод навучэнскай моладзі "Беларусь алімпійская", пераможцаў якога назвалі ў Гродна.
Яшчэ ўвосень старт яму быў дадзены Гродзенскім аддзяленнем Саюзу пісьменнікаў Беларусі па ўзгадненні з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў 2019, Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. На суд журы было прадстаўлена 98 работ юных аўтараў з усёй Гродзеншчыны.
– Гэтую маштабную спартыўную падзея спраўды можна назваць малымі Алімпійскімі гульнямі, – віншуючы пераможцаў, адзначыла госця цырымоніі ўзнагароджання чэмпіёнка Алімпіяды 1964 года Алена Валчэцкая. – Як і ў любым спаборніцтве вялікую ролю ў ім будзе мець падтрымка балельшчыкаў. Цяперашні конкурс – яшчэ адно пацверджанне таго, што на Гродзеншчыне яна ўжо лунае ў паветры, і адчуе яе кожны з 38 нашых землякоў, які прадставяць вобласць і страну на найбуйнейшым міжнародным форуме.
grodnonews.by