22 і 23 жніўня ў г. п. Зэльва адбудзецца свята – Ганненскі кірмаш.
Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы Ганненскаму кірмашу Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім.
У 2001 годзе Ганненскі кірмаш атрымаў новае дыханне. Раённае свята стала адным з самых масавых і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны.
Сёлета свята распачнецца 22 жніўня. У гэты дзень плануецца правесці ў памяшканні райвыканкама канферэнцыю «Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю». Тэрыторыяй правядзення астатніх кірмашовых мерапрыемстваў стане Зэльвенскае вадасховішча. Тут пройдуць конкурсы аматараў рыбнай лоўлі і па прыгатаванні юшкі. Цікавымі маюць быць выступленне сталічнага спартыўнага клуба «Пиранья» з праграмай «Воднае шоу», а таксама эстрадны канцэрт з удзелам Сашы Нэма. Завяршальным акордам святочных дзеяў першага дня стане, вядома ж, феерверк. А потым усе жадаючыя запрашаюцца на пляжную дыскатэку. Дарэчы, толькі ў Зэльве можна патанцаваць… на пяску.
У суботу, 24 жніўня, пасля тэатралізаванага прадстаўлення Ганненскага кірмашу, якое адбудзецца на цэнтральнай плошчы пасёлка ў 12 гадзін, перад жыхарамі і гасцямі Зэльвы выступіць Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». На Ганненскі кірмаш завітаюць вядомая беларуская спявачка Гюнэш і музычны гродзенскі тэатр «Рада».
У рамках свята адбудуцца паказальныя выступленні рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінэса, вядомага беларускага асілка Вячаслава Харанэкі.
Аргкамітэт.