Па стане на сярэдзіну лютага ў Гродне зарегістравана 564 беспрацоўных асобы, якія стаяць на ўліку ў службе занятасці.Для параўнання, у мінулым годзе гэта лічба была роўная 655.
Ты не менш, пытанне працаўладкавання застаецца актуальным. Да таго ж, з нагоды пандэміі частка людзей страціла працу, таму пошукі новага месца – гэта заўсёды няпросты перыяд для чалавека, і ў цэнтры занятасці Гродзенскага гарвыканкама намагаюцца шукаць новыя спосабы спрашчэння працаўладкавання. Ужо не першы год актыўна дапамагаюць працадаўам знайсці сабе працаўнікоў кірмашы вакансій, у тым ліку і ў анлайн фармаце. Гэта, між іншым, з’яўляецца асабліва актульным у перыяд пандэміі. У чарговы раз анлайн кірмаш вакансій будзе ладзіцца ў Гродна 24 лютага. З 9 гадзіны раніцы да апоўначы яна будзе даступная на сайце e-vacancy.by. Да ўдзельніцтва ў кірмашы запрашаюцца розныя арганізацыіі і прадпрыемствы горада, ў тым ліку “БелТАПАЗ”, “Гродзенскі шклозавод”, “Гродзенскі кансервны завод”, “Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне” і іншыя. Адзанчаецца, што знайсці жаданую вакансію на анлайн-кірмашы змогуць як людзі з вышэйшай адукацыяй, так і з прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай. У межах мерапрыемства суіскальнікі змогуць пазнаёміцца з вакансіямі, умовамі працы, задаць пытанні, прапанаваць сваё рэзюмэ і іншае. Ёсць магчымасць і пагутарыць анлайн з працадаўцамі - 24 лютага з 10.00 да 12.00.
Ларыса Чэкель, кіраўнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай бяспецы Гродзенскага гарвыканкама:
- На працягу 2020 года болей за 2400 наведвальнікаў партала электроннага кірмаша вакансій азнаёміліся з прадстаўленнымі вакансіямі. З 2400 суіскальнікаў 337 непасрэдна ў анлайн-рэжыме гутарылі з працадаўцамі. І 52 чалавекі ў электронным выглядзе накіравалаі свае рэзюмэ.