Краязнаўчая дзейнасць непарыўна звязана з калекцыяніраваннем.
На аснове калекцый гістарычных артэфактаў, прадметаў даўніны ствараюцца музеі, а неад’емнай часткай экскурсій з’яўляюцца аповеды пра гэтыя самыя калекцыі. Асаблівасці калекцыяніравання, якім займаюцца ўсе краязнаўцы, карэспандэнт nastgaz.by абмяркаваў з настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 28 Гродна, стваральнікам школьнага музея 28-й Чырванасцяжнай арміі, членам праўлення Беларускага нумізматычнага таварыства Аляксандрам РАБКОВЫМ.
Кожны краязнавец можа пахваліцца арыгінальнай калекцыяй. Хтосьці кнігамі або манетамі, якія не знойдзеш ні ў адным музеі. Іншы збірае прадметы побыту і з гордасцю расказвае гасцям пра збаны і біклагі розных форм і памераў. Ёсць тыя, хто калекцыяніруе гузікі ад салдацкай уніформы, а некаторыя зачаруюць аповедам пра калекцыю жаночых сукенак або хустак. У Аляксандра Сяргеевіча хобі адметнае, а па сённяшнім часе даволі рэдкае — ён збірае алавяных салдацікаў. Камусьці гэтае захапленне можа здацца не такім ужо арыгінальным. Маўляў, хто ж у дзяцінстве з хлопчыкаў не збіраў фігуркі пехацінцаў і кавалерыстаў, не расстаўляў алавянае войска на падлозе, уяўляючы сябе камандуючым вялікай арміяй! Сапраўды, займаліся многія, але толькі ў дзяцінстве. Калекцыяніраванне алавяных салдацікаў у сталым узросце — гэта справа адзінак.
У штодзённай мітусні дарослага жыцця рэдка прыгадваюцца дзіцячыя гады. Памятаеце, як на падлозе мы з сябрамі расстаўлялі пластмасавыя і алавяныя войскі. Тады яшчэ не было папулярных камп’ютарных стратэгій, таму, каб перамагчы сапернікаў, трэба было падключыць фантазію: уявіць, як рухаюцца роўным строем палкі, як над полем бітвы лётаюць ядры, як яны ўзрываюцца, разлятаючыся на асколкі. А выстралы мініяцюрных гармат мы суправаджалі адметнымі гукамі, якія, як нам, юным генералам, здавалася, былі вельмі праўдападобнымі: накшталт “Бд-дж!.. Бд-дж!..” Па словах Аляксандра Сяргеевіча, для сучасных школьнікаў алавяныя салдацікі паступова становяцца экзотыкай. Каб выправіць гэтую сітуацыю, зацікавіць дзяцей калекцыяніраваннем фігурак, педагог выступае з лекцыямі ва ўстановах адукацыі.
“Асабліва цікавяцца малодшыя школьнікі, — дзеліцца настаўнік. — Дзяцей, напрыклад, захапляе аповед пра тое, калі ў мяне з’явіўся першы салдацік, якія пры гэтым эмоцыі мяне перапаўнялі. Мае ўражанні, настрой пры гэтым перадаюцца вучням. Калі яны падыходзяць і бяруць у рукі фігуркі тых жа пехацінцаў, я расказваю пра асаблівасці ўніформы салдат, іх узбраення. Калі ж бяруць у рукі калекцыйную фігурку Эжэна Багарнэ (пасынка Напалеона Банапарта), то я расказваю ім пра гэтую асобу, пра тое, якім ён быў выдатным палкаводцам, пра яго нашчадкаў, якія таксама былі цудоўнымі афіцэрамі. Школьнікам сярэдняга або старэйшага звяна цікавы аповед пра гісторыю з’яўлення фігурак салдацікаў. Тая ж самая тэракотавая армія Цынь Шыхуаньдзі — гэта першы прыклад калекцыяніравання салдацікаў, лепш сказаць фігур салдатаў, бо яны ў чалавечы рост. Вядома, што фігуркі салдацікаў калекцыяніраваў Аляксандр Сувораў, для свайго дзіцяці іх набываў Напалеон Банапарт. Наогул, радзімай плоскай алавянай фігуркі лічыцца Нюрнберг, пік прыпаў на канец XVIII стагоддзя”.
Кожны педагог-краязнавец у той ці іншай ступені з’яўляецца калекцыянерам. На думку Аляксандра Сяргеевіча, калекцыяніраванне — гэта асаблівы стан душы. Сапраўдны калекцыянер — гэта не проста чалавек, які нешта збірае. Не трэба рабіць, як Плюшкін або Кашчэй, які “над златом чахнет”. Калекцыянер павінен паказваць іншым свае калекцыі, дзяліцца набыткамі. Калі настаўнік сустракае ў гродзенскім клубе калекцыянераў свайго выпускніка або сённяшняга вучня, то абавязкова яго падтрымлівае, дорыць яму 40-міліметровую алавяную фігурку. Наогул, у настаўніка вялікі абменны фонд, а ўсяго калекцыя налічвае амаль паўтары тысячы салдацікаў.

Ёсць у калекцыі настаўніка і шатландцы, і мушкецёры, і самураі, і канкістадоры, і рымляне, і гуны, і швейцарскія гвардзейцы. “Іду неяк па нашай плошчы Тыгенгаўза, а там на асфальце салдацік, нібыта хтосьці спецыяльна яго туды паставіў. Ён у мяне цяпер у калекцыі, я яго фактычна выратаваў, бо фігурку мог пераехаць аўтамабіль. Калі чалавек нечым захапляецца, то ў яго абавязкова будзе атрымлівацца, хобі яму будзе, так бы мовіць, ісці насустрач. Вось гэтую плоскую фігурку нямецкага кавалерыста часоў Першай сусветнай вайны пашчасціла адкапаць на тэрыторыі Гродна. Гэта першы выкапаны салдацік, які не пашкоджаны. У іншых знойдзеных то нагі няма, то галава адламаная. А тут цэлы! — захоплена расказвае настаўнік. — У Гродне часта знаходзяцца салдацікі, бо тут заўсёды жылі людзі, якія займаліся калекцыяніраваннем. Сёння, дзякуючы інтэрнэту, каб займацца калекцыяніраваннем, не абавязкова жыць у вялікім горадзе. Чалавек, які пражывае нават на хутары, можа збіраць усё, што заўгодна”.

Алавяны салдацік. Для дзіцяці — гэта проста фігурка, з якой можна пагуляць. Для многіх дарослых — гэта проста цацка. Для Аляксандра Сяргеевіча — гэта сапраўдны твор мастацтва. Калекцыяніруючы алавяныя фігуркі салдацікаў, можна ўдасканальваць сябе эстэтычна, фарміраваць патрыятычныя пачуцці, развівацца духоўна, інтэлектуальна.

- “Вялікую ролю ў маім хобі адыграла прачытанне казкі Ханса Андэрсена “Стойкі алавяны салдацік”. Само падарожжа незвычайнага героя, драматызм твора вельмі захапляюць. Тут і прыгоды, і меладрама, і трагедыя”.
У штодзённай мітусні дарослага жыцця рэдка прыгадваюцца дзіцячыя гады. Памятаеце, як на падлозе мы з сябрамі расстаўлялі пластмасавыя і алавяныя войскі. Тады яшчэ не было папулярных камп’ютарных стратэгій, таму, каб перамагчы сапернікаў, трэба было падключыць фантазію: уявіць, як рухаюцца роўным строем палкі, як над полем бітвы лётаюць ядры, як яны ўзрываюцца, разлятаючыся на асколкі. А выстралы мініяцюрных гармат мы суправаджалі адметнымі гукамі, якія, як нам, юным генералам, здавалася, былі вельмі праўдападобнымі: накшталт “Бд-дж!.. Бд-дж!..” Па словах Аляксандра Сяргеевіча, для сучасных школьнікаў алавяныя салдацікі паступова становяцца экзотыкай. Каб выправіць гэтую сітуацыю, зацікавіць дзяцей калекцыяніраваннем фігурак, педагог выступае з лекцыямі ва ўстановах адукацыі.
- “Сапраўдны калекцыянер — гэта не проста чалавек, які нешта збірае. Не трэба рабіць, як Плюшкін або Кашчэй, які “над златом чахнет”. Калекцыянер павінен паказваць іншым свае калекцыі, дзяліцца набыткамі”.
“Асабліва цікавяцца малодшыя школьнікі, — дзеліцца настаўнік. — Дзяцей, напрыклад, захапляе аповед пра тое, калі ў мяне з’явіўся першы салдацік, якія пры гэтым эмоцыі мяне перапаўнялі. Мае ўражанні, настрой пры гэтым перадаюцца вучням. Калі яны падыходзяць і бяруць у рукі фігуркі тых жа пехацінцаў, я расказваю пра асаблівасці ўніформы салдат, іх узбраення. Калі ж бяруць у рукі калекцыйную фігурку Эжэна Багарнэ (пасынка Напалеона Банапарта), то я расказваю ім пра гэтую асобу, пра тое, якім ён быў выдатным палкаводцам, пра яго нашчадкаў, якія таксама былі цудоўнымі афіцэрамі. Школьнікам сярэдняга або старэйшага звяна цікавы аповед пра гісторыю з’яўлення фігурак салдацікаў. Тая ж самая тэракотавая армія Цынь Шыхуаньдзі — гэта першы прыклад калекцыяніравання салдацікаў, лепш сказаць фігур салдатаў, бо яны ў чалавечы рост. Вядома, што фігуркі салдацікаў калекцыяніраваў Аляксандр Сувораў, для свайго дзіцяці іх набываў Напалеон Банапарт. Наогул, радзімай плоскай алавянай фігуркі лічыцца Нюрнберг, пік прыпаў на канец XVIII стагоддзя”.
Кожны педагог-краязнавец у той ці іншай ступені з’яўляецца калекцыянерам. На думку Аляксандра Сяргеевіча, калекцыяніраванне — гэта асаблівы стан душы. Сапраўдны калекцыянер — гэта не проста чалавек, які нешта збірае. Не трэба рабіць, як Плюшкін або Кашчэй, які “над златом чахнет”. Калекцыянер павінен паказваць іншым свае калекцыі, дзяліцца набыткамі. Калі настаўнік сустракае ў гродзенскім клубе калекцыянераў свайго выпускніка або сённяшняга вучня, то абавязкова яго падтрымлівае, дорыць яму 40-міліметровую алавяную фігурку. Наогул, у настаўніка вялікі абменны фонд, а ўсяго калекцыя налічвае амаль паўтары тысячы салдацікаў.

- “Папулярныя сёння камп’ютарныя стратэгіі ў свой час выйшлі з гульняў у салдацікі”.
Ёсць у калекцыі настаўніка і шатландцы, і мушкецёры, і самураі, і канкістадоры, і рымляне, і гуны, і швейцарскія гвардзейцы. “Іду неяк па нашай плошчы Тыгенгаўза, а там на асфальце салдацік, нібыта хтосьці спецыяльна яго туды паставіў. Ён у мяне цяпер у калекцыі, я яго фактычна выратаваў, бо фігурку мог пераехаць аўтамабіль. Калі чалавек нечым захапляецца, то ў яго абавязкова будзе атрымлівацца, хобі яму будзе, так бы мовіць, ісці насустрач. Вось гэтую плоскую фігурку нямецкага кавалерыста часоў Першай сусветнай вайны пашчасціла адкапаць на тэрыторыі Гродна. Гэта першы выкапаны салдацік, які не пашкоджаны. У іншых знойдзеных то нагі няма, то галава адламаная. А тут цэлы! — захоплена расказвае настаўнік. — У Гродне часта знаходзяцца салдацікі, бо тут заўсёды жылі людзі, якія займаліся калекцыяніраваннем. Сёння, дзякуючы інтэрнэту, каб займацца калекцыяніраваннем, не абавязкова жыць у вялікім горадзе. Чалавек, які пражывае нават на хутары, можа збіраць усё, што заўгодна”.

- “Проста так чалавек наўрад ці захопіцца калекцыяніраваннем. Павінен быць прыклад”.