Вось ужо больш за дваццаць гадоў 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Увесь тыдзень з нагоды свята ва ўстановах адукацыі Скідзеля ладзіліся конкурсы, квэст-гульні і вечарыны. А 22 лютага ў сценах дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя працаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў горада і іх малодшых сяброў чакаў апошні, але вельмі нялегкі іспыт: яны пісалі дыктоўку па твору Цёткі «Шануйце роднае слова!» на прыз ад Саюза моладзі. Прачытала тэкст на матчынай мове першы сакратар Скідзельскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Таццяна Гануска. І хаця некоторыя даўно ўжо развіталіся са школай, кожнаму хацелася не зрабіць ніводнай памылкі і атрымаць самыя высокія балы. Тыя «вучні», якія напісалі дыктоўку на адзнакі 8, 9 і 10, былі адзначаны граматамі і прызамі ад гарадской моладзевай арганізацыі.














