З 17 чэрвеня ў Гродне праходзіць XIV Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлетні дэвіз - «Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца».

Першы дзень хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ў музычным і біблійным конкурсах, у конкурсе малюнкаў і іншых.

А сённяшні дзень быў цалкам прысвечаны спартыўным спаборніцтвам: скачкі ў даўжыню, настольны тэніс, кіданне мяча, шашкі, бег на 60, 100, 400 і 800 метраў. У канцы парафіяды ўдзельнікаў чакаюць абед і ўзнагароды.