Чыстая, глыбокая радасць яднае ўсіх хрысціян у гэтыя цёплыя веснавыя дні і дапамагае жыць у любові і згодзе.

Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы веруючых надзеяй, абудзіць цярпімасць, спачуванне чужой бядзе, дапаможа  зразумець адзін аднаго, прынясе ў вашы сем’і любоў і згоду, а ў дамах і на вуліцах стане светла ад усмешак людзей, якія раздзяляюць між сабой  святочнасць гэтых урачыстых дзён.

Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай душэўнай і цялеснай моцы, шчасця і дабрабыту.

Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.
Гродзенскі раённы Савет дэпутатаў.