Віншуем вернікаў праваслаўнай канфесіі са святам Вялікадня! Паважаныя жыхары Гродзенскага раёна!
 
Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Вялікадня!
 
Чыстая, глыбокая радасць яднае ўсіх хрысціян у гэтыя цёплыя веснавыя дні і дапамагае жыць у любові і згодзе.
 
Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы веруючых надзеяй, абудзіць цярпімасць, спачуванне чужой бядзе, дапаможа  зразумець адзін аднаго, прынясе ў вашы сем’і любоў і згоду, а ў дамах і на вуліцах стане светла ад усмешак людзей, якія раздзяляюць між сабой  урачыстасць гэтых святочных дзён.
Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай душэўнай і цялеснай моцы, шчасця і дабрабыту.
 
Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.
 
Гродзенскі раённы Савет дэпутатаў.