Паважаныя нашы веруючыя і жыхары Гродзенскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з Раством Хрыстовым  і Новым годам!

2019-ты адыходзіць у гісторыю. Былі ў ім перамогі і  няўдачы, але галоўнае – мы не стаялі на месцы! Дзякуючы вашай нястомнай працы  і жаданню ствараць, эканоміка і сацыяльная сфера зрабілі значны крок наперад. Не сумняваемся ў тым, што мы захаваем і працягнем добрыя пераўтварэнні ва ўсіх галінах нашага жыцця.

Дарагія сябры! У навагоднюю ноч давайце пажадаем адзін аднаму ўсяго самага найлепшага: здароўя, поспехаў, шчасця, дабрабыту, згоды ў сем’ях і краіне!  Прадстаўнікам старэйшага пакалення зычым клопату і ўвагі, а дзецям – мудрай бацькоўскай любові.

Няхай 2020 год увойдзе ў кожны дом, у кожную  сям’ю з мірам і дабром, спраўдзіць нашы чаканні і здзейсніць усе мары!

Гродзенскі раённы
выканаўчы камітэт.
Гродзенскі раённы
Савет дэпутатаў.